Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адміністрацыйна-судовыя закалоты ў Наваполацку


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Наваполацкі гарадзкі суд скасаваў пастанову адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму аб прыцягненьні праваабаронцы Зьмітра Салаўёва да адказнасьці.

Справа гэтая тычыцца затрыманьня Зьмітра Салаўёва і яшчэ двух новапалачанаў падчас распаўсюду ўлётак супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну. Цягам затрыманьня міліцыянтамі ня быў складзены адпаведны пратакол, і гэта сталася нагодаю для звароту спадара Салаўёва ў пракуратуру. Праз колькі дзён работнікамі аддзелу ўнутраных справаў пратакол затрыманьня быў складзены. Паводле яго З.Салаўёў абвінавачваўся ў парушэньні артыкулу 172 частка 3-я Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях, і справа была накіраваная на разгляд адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму.

Камісія, не запрасіўшы затрыманага на паседжаньне, вынесла яму пакараньне ў выглядзе штрафу памерам пяць базавых адзінак, абвінаваціўшы ў парушэньні артыкулу 173 згаданага кодэксу, дзе гаворка ідзе аб незаконным набыцьці й захоўваньні гладкарульнай паляўнічай зброі. Спадар Салаўёў абскардзіў такі вырок у судзе, і гарадзкі суд на сёньняшнім паседжаньні адмяніў рашэньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму, накіраваўшы справу на дадатковы разгляд.
XS
SM
MD
LG