Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хэкер, выказаў занепакоенасьць сваёй краіны ў зьвязку зь цяперашняй палітычнай сытуацыяй у Беларусі


Ул. інф. У часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту нямецкага адзінства дыплямат спыніўся на апошняй заяве старшынёўства Эўразьвязу адносна ўвядзеньня візавых санкцыяў супраць некаторых беларускіх урадавых чыноўнікаў.

(Хэкер: ) “Гэтае рашэньне было прынятае пасьля доўгіх ды істотных дыскусіяў... Эўразьвяз выказаў, аднак, надзею, што тыя рэкамэндацыі, якія былі зробленыя беларускаму кіраўніцтву Радай Эўропы, усё ж будуць ажыцьцёўленыя. Да гэтае заявы далучыліся й іншыя дзяржавы, а менавіта Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, Альбанія, Босьнія-Герцагавіна, Сэрбія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Ліхтэйштэйн, Нарвэгія… Гэта не азначае, што мы кагосьці хочам ізаляваць. Гэта азначае, што ізаляцыя ўжо існуе, што яна вельмі акрэсьленая, яна не замоўчваецца. У гэтым зьвязку мы мы вельмі заклапачоныя”.

На пытаньне Свабоды, як прарэагуе нямецкая амбасада ў тым выпадку, калі пры цяперашнім разьвіцьці падзеяў высокае беларускае кіраўніцтва чарговым разам захоча пакатацца на лыжах у Альпах і зьвернецца ў кансулят ФРГ па візу, спадар Хэкер адказаў:

(Хэкер: ) “Я не хацеў бы гаварыць далей пра рашэньні Эўразьвязу, паколькі гэта задача старшынёўства Эўразьвязу. Вельмі важны момант, што пытаньне выдачы візы зьяўляецца пытаньнем нацыянальнага сувэрэнітэту дзяржавы. Я хацеў бы ў гэтым зьвязку згадаць, што нямецкія грамадзяне, маладыя сацыялісты, якія працавалі тут у Беларусі па лініі грамадзянскай супольнасьці, аднойчы былі выстаўленыя зь Беларусі. Гэта быў старшыня маладых сацыялістаў зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія. Бундэсканцлер Шродэр у свой час быў таксама актыўным маладым сацыялістам. І дэпартацыя ёсьць больш цяжкай зьявай, чым адмова ва ўезьдзе ў краіну. Так гэта разглядаецца на міжнародным узроўні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG