Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Заходнім беразе выкрадзены журналіст CNN


ГАЗА. У Паласе Газа выкрадзены супрацоўнік тэлекампаніі CNN, ізраільскі араб Рыяд Алі. Прэм’ер-міністар аўтаноміі Ахмэд Карэй з гэтай нагоды заявіў: (Карэй) “Выкраданьне карэспандэнта CNN гэта шок для ўсіх нас. Каму гэта патрэбна? Мы ўважліва сочым за разьвіцьцём сытуацыі, гэтым займаюцца ўсе палестынскія спэцслужбы, усе, хто можа ведаць, дзе занходзіцца захоплены журналіст. Мы асуджаем захоп – ён супярэчыць інтарэсам нашага народу». Карэспандэнт CNN быў захоплены ў панядзелак, але ніхто дагэтуль ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэты ўчынак і не высунуў ніякіх патрабаваньняў.
XS
SM
MD
LG