Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Неадпавядаючы ці неадпаведны?


Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".

Праз колькі дзён пасьля абвяшчэньня рэфэрэндуму айчынныя праваабаронцы выступілі з заяваю. Друкуючы яе па-беларуску, “Народная воля” напісала, што “праваабаронцы лічаць указ Аляксандра Лукашэнкі аб прызначэнні рэферэндуму не адпавядаючым Канстытуцыі”. Ці добра назваць нешта па-беларуску неадпавядаючым? Пытаньне тут, вядома, пра форму слова, якое выступае ў функцыі прыметніка. Адкуль неадпавядаючы, хіба ёсьць у нас прыметнік адпавядаючы? Чарговым разам прычына выпадковага слова – у калькаваньні. Перакладчык заявы проста пайшоў за расійскай формаю на -ющ (несоответствующий). Форма дзеяслоўнай будовы неадпавядаючы нам без патрэбы – значэньне нязьменнай у часе прыкметы перадае ўласна прыметнік. Вось жа, усё тое, што адпавядае, называем адпаведным, у сваю чаргу тое, што не адпавядае, – неадпаведнае. Гэта цьвёрдая слоўнікавая норма – няможна яе ігнараваць. Скажам па-беларуску, што шэраг айчынных праваабаронцаў лічыць указ аб прызначэньні рэфэрэндуму неадпаведным Канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG