Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці зьніклых вітаюць рашэньне Эўразьвязу


Ганна Соусь, Менск Наша карэспандэнтка пагутарыла з маці апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага Вольгай Завадзкай і маці былога міністра ўнутраных спрваў Беларусі Юрыя Захаранкі Ўльянай Захаранка.

Маці Юрыя Захаранкі Ўльяна Рыгораўна вельмі эмацыйна і з удзячнасьцю ўспрыняла рашэньне Эўразьвязу аб забароне на ўезд чатыром афіцыйным асобам, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня яе сына.

(Захаранка: ) “Я вельмі рада. Можа, што-небудзь ужо выявяць на сьвет. Хай непакояцца, можа, чаго-небудзь і здолеюць дамагчыся”.

(Карэспандэнтка: ) “А як вы ацэньваеце гэтых чатырох асобаў — Шэймана, Сівакова, Паўлічэнку й Навумава?”

(Захаранка: ) “Я б іх сама задушыла. Гэта толькі іх работа, толькі іх. Хай дае Бог, каб што-небудзь выявілася на сьвет. Гэта ж ня можа быць, каб канцы ў ваду ўсе кінулі. Гэта ж ня можа быць такога”, — мяркуе маці Юрыя Захаранкі, які зьнік пяць гадоў таму.

Маці Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая таксама вітае рашэньне Эўразьвязу і ЗША аб візавых забаронах для дзеячоў , якіх у дакладзе Хрыстаса Пургурыдэса называюць ключавымі дзейнымі асобамі ў зьнікненьнях:

(Завадзкая: ) “Гэта хоць нейкі зрух на тое, каб актывізаваць працу тут у Беларусі, таму што тут чыноўнікі нашы ня думаюць, якім чынам гэта ўсё адкрыць, каб народ ня думаў дрэнна, калі яны невінаватыя”.

Гл. таксама • Эўрапейскі Зьвяз забараніў уезд для чатырох грамадзян Беларусі, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG