Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна чакае дапамогі, каб рэкаструяваць г. зв. “саркафаг” над 4-м энэргаблёкам ЧАЭС


КІЕЎ. Украіна зьвярнулася да сусьветнай супольнасьці за фінансавай падтрымкай у справе рэканструкцыі г. зв. “саркафагу” над 4-м энэргаблёкам Чарнабольскай АЭС, на якой адбылася аварыя у 1986 г. Міністар замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка у часе выступу на Генэральнай асамблеі ААН сказаў, што Украіна выканала свае абавязацельствы у кансэрвацыі АЭС і чакае дапамогі у рэпарацыі “саркафагу” ад разьвітых краінаў. Кошт рэканструкцыі – амаль 350 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG