Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні без тлумачэньня прычынаў не паказалі па тэлебачаньні выступ кандыдата ў дэпутаты


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікола Воран атрымаў па пошце адказ ад кіраўніка гарадзенскага тэлебачаньня Ўладзімера Пярцова. Спадар Воран запісаў свой выступ на тэлебачаньні, але яго не паказалі без тлумачэньня прычынаў.

Спадар Пярцоў лічыць, што кандыдат парушыў у сваім выступе закон аб друку, але не канкрэтызуе, у чым яму бачыцца парушэньне.

Кіраўнік тэлебачаньня Пярцоў абяцае кандыдату паказаць па тэлебачаньні ягоны выступ, калі ён зьменіць тэкст.

Мікола Воран у сваім выступе, апрача іншага, заклікаў выбаршчыкаў галасаваць адмоўна, што датычыць пытаньняў рэфэрэндуму.

Мікола Воран вылучаны кандыдатам ад партыі БНФ у Гарадзенскай Занёманскай акрузе N51, ён зьяўляецца кіраўніком гарадзкой арганізацыі гэтай партыі.
XS
SM
MD
LG