Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Беларусі ў Расеі просіць расейскія ўлады спыніць дзейнасьць “правакацыйнага” вэбсайту


Юры Дракахруст, Прага Пасольства Беларусі ў Расеі зьвярнулася да расейскіх уладаў з просьбай спыніць дзейнасьць правакацыйнага вэбсайту, які нібыта разьмяшчаецца ў расейскім сэгмэнце інтэрнэту.

Паводле заявы пасольства Беларусі, перададзенай у агенцтва БелТА, вэбсайт зьявіўся неўзабаве пасьля абвяшчэньня рэфэрэндуму і мае “непрыхаваную палітычную афарбоўку і выразную антыпрэзыдэнцкую скіраванасьць”.

Паводле дадзеных пасольства заснавальнікам сайту пазначаная старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына, якая сама ня ведала, у якіх мэтах выкарыстоўваецца яе імя ў інтэрнэце.

Назву дамэну вэбсайту агенцтва БелТА не паведамляе. Ня выключана, што размова ідзе пра сайт www.skazhem.net, на якім зьбіраюцца электронныя подпісы супраць трэцяга тэрміну прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG