Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трагедыя на лётнішчы ў Дубаі


ДУБАЙ. У сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на лётнішчы зь невядомых прычынаў разваліўся яшчэ недабудаваны тэрмінал. Загінулі прынамсі пяцёра працаўнікоў, а яшчэ 12 параненыя. Ратаўнікі шукаюць тых, хто мог застацца пад руінамі будынку – разам там працавалі 60 будаўнікоў. Міжнароднае лётнішча ў Дубаі апошнім часам імкліва пашыраецца. У пабудову новага тэрміналу, часткай якога і быў развалены будынак, было ўкладзена больш за 4 мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG