Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палёт у космас за 207 тыс. даляраў


ЛЁНДАН. Брытанскі авіямагнат Рычард Брэнсан заявіў пра першыя ўжо заплянаваныя камэрцыйныя палёты ў космас, якія будзе ладзіць створаная ім кампанія “Вёрджын Галяктык”. Дакладная дата першага старту пакуль невядомая, затое вызначаны ўжо кошт палёту – 207 тысячаў даляраў. Сюды ўлічаны і кошт трохдзённых трэніровак перад палётам. (Брэнсан) “Цягам 5 гадоў “Вёрджын Галяктык” дасьць магчымасьць стаць астранаўтамі прыкладна тром тысячам чалавек. Шмат якія дзяржавы ня маюць сродкаў, каб працаваць разам з урадавымі праграмамі супэрдзяржаваў. Цягам некалькіх гадоў мы пабудуем новыя стартавыя пляцоўкі для прыватных палётаў у шэрагу краінаў”
XS
SM
MD
LG