Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 27 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 27 верасьня.

“Звезда”, 1924 год:

“21 верасьня ў вёсцы Сьцяпанава-Пасека, Смалявіцкага раёну, Верхменская ячэйка ЛКСМБ даслала камсамольцаў для вядзеньня грамадзкіх прац. На камсамольцаў кулакі й самагоншчыкі зрабілі напад, ажыцьцявіўшы сапраўдны пагром. Я прыйшоў у канцы гэтай зьвярынай расправы і бачыў, як заўзятыя самагоншчыкі й кулаччо з крыкамі “Даеш камсамольцаў!” бесчалавечна зьдзекаваліся з паўжывых трупаў. Пагромам кіраваў п’яны чалавек, які выдаваў сябе за “міліцыянэра”. Бядняцкая моладзь зьвярнулася да мяне, як да таго, хто прыехаў з гораду, з просьбай пастарацца як мага стражэй пакараць пагромшчыкаў”.

“Вечерний Минск”, 1974 год, Пра сувэнір “Ну, погоди!”:

“У гэтым арыгінальным сувэніры ажыў галоўны герой з сэрыі аднайменных мультфільмаў. Прыгожа аформлены сувэнір зробіцца вашым добрым памочнікам дома і ў дарозе — зь ягонай дапамогай можна адкрыць бутэлькі з напоямі й кансэрвы ў шкляным посудзе. Кошт — 1 рубель 20 капеек. Маладэчанская фабрыка музычных інструмэнтаў”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год:

“Усе савецкія людзі зь вялікім задавальненьнем сустрэлі паведамленьне аб узнагароджаньні Генэральнага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР К.У.Чарненкі ордэнам Леніна й трэцім залатым мэдалём “Серп і Молат”. На адрас К.У.Чарненкі паступаюць віншавальныя тэлеграмы, у якіх адзначаецца ягоны вялікі ўнёсак у распрацоўку і ажыцьцяўленьне ленінскай унутранай і зьнешняй палітыкі. Выказваецца пажаданьне новых посьпехаў у нястомнай дзейнасьці ў імя далейшага квітненьня нашай Радзімы, далейшага ўмацаваньня міру й шчасьця чалавецтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG