Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старэйшага сына Валерыя Леванеўскага ў Пінску затрымала міліцыя


Сяргей Астраўцоў, Горадня У нядзелю 26 верасьня ў Пінску на крытым рынку “Сонечны” быў затрыманы старэйшы сын Валерыя Леванеўскага Зьміцер. Яго даставілі ў пастарунак і склалі адмінстрацыйны пратакол паводле трэцяй часткі артыкулу 172. У пратаколе напісана, што ён распаўсюджваў друкаваныя выданьні, вырабленыя з парушэньнямі і без выхадных дадзеных.

У Зьміцера забралі 28 асобнікаў бюлетэня “Предприниматель” і 245 улётак. У бюлетэні і ўлётках апавядаецца пра судовы працэс і прысуд, якім былі пакараны 7 верасьня кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.

Хлопца пратрымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны і адпусьцілі. Яму сказалі, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні будзе дасланы ў Горадню. У папярэднюю нядзелю Зьміцер Леванеўскі быў затрыманы на рынку ў Лідзе, дзе ў яго таксама канфіскавалі бюлетэнь і ўлёткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG