Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты ураган у Атлянтыцы


ФЛЁРЫДА. ЗША. На гэты амэрыканскі штат абрынуўся ураган “Джэні” – чацьверты ураган цягам апошніх 6 тыдняў. Чацьвёра чалавек загінулі. 4 мільёны чалавек засталіся бяз электрычнасьці. Хуткасьць ветру дасягае 185 кілямэтраў на гадзіну. Паводле прагнозаў, пасьля Флёрыды, ураган накіруецца на поўнач ў накірунку штатаў Джорджыя і Паўночная Караліна. Раней на Гаіці, у Дамініканскай рэспубліцы і Пуэрта Рыка у выніку гэтага урагану загінулі 2000 чалавек.
XS
SM
MD
LG