Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забіты адзін з вядучых тэрарыстаў, які быў у вышуку


ПАКІСТАН. На поўдні Пакістану (у мястэчку Наўабшах , 130 км. на паўночны усход ад гораду Карачы) у выніку чатырохгадзіннай перастрэлкі з супрацоўнікамі службы бясьпекі учора забіты Амджад Хусэйн Фарукі – адзін з найбольш шуканых у краіне экстрэмістаў, цесна злучаных з Аль-кайдай. Фарукі падазраваўся у арганізацыі двух няўдалых спробаў замаху на прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа і далучнасьці да забойства амэрыканскага журналіста Дэніэла Пэрла у 2002 г. Некалькі іншых тэрарыстаў, -- двое альбо трое, -- якія таксама былі у вышуку, арыштаваныя.
XS
SM
MD
LG