Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі у Іраку узмацняюцца


БАГДАД. Паводле дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, баі паміж войскамі ЗША і паўстанцамі у Іраку узмацняюцца. Паўэл кажа, што паўстанцы імкнуцца сарваць выбары, прызначаныя на студзень наступнага году. У Фалуджы, дзе амэрыканская авіяцыя тройчы бамбавала горад -- пазыцыі паўстанцаў, загінулі 15 чалавек, 30 параненыя, -- у іх ліку жанчыны і дзеці. Яшчэ 10 чалавек забітыя у Лаціфіі, на поўдні ад Багдаду, калі паўстанцы напалі на канвой з бензавозамі, які ахоўвала ірацкая нацыянальная гвардыя.
XS
SM
MD
LG