Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фільм пра ірацкіх дзяцей перамог на кінафэстывалі


САН СЭБАСЬЦІЯН (ГІШПАНІЯ). Фільм пра ірацкіх дзяцей, якія сталі ахвярамі вайны ў Іраку заваяваў галоўны прыз на кінафэстывалі ў гішпанскім горадзе Сан Сэбасьціян. Фільм пад назвай “Чарапахі ўмеюць лётаць” зьняў іранскі кінарэжысэр Багман Габадзі. Прыз найлепшага рэжысэра атрымала кітаянка Сю Дзінлей за фільм “Лісты ад невядомай жанчыны” паводле раману аўстрыйскага пісьменьніка Стэфана Цвайга.
XS
SM
MD
LG