Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ці можа канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва?”


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем наша карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Ці можа канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва?”

(Спадар: ) “Падобна да таго. Усё йдзе да гэтага. Прапаганда прэзыдэнцкая. Цяпер жа павінны выбары быць – ніякай рэклямы, нічога. Толькі рэфэрэндум”.

(Спадар: ) “Я думаю, што пытаньне крыху абсурднае, таму што, наколькі я разумею, цяпер ідзе гаворка пра тое, каб працягнуць паўнамоцтвы на 5 гадоў. Што будзе далей, ніхто ня ведае. Я думаю, што ў сучасным сьвеце пажыцьцёвае прэзыдэнцтва ўсё ж немагчымае”.

(Спадар: ) “Ва ўсялякім разе ён так жадае, але так, я думаю, ня будзе”.

(Спадарыня: ) “Ніколі не было такога, каб прэзыдэнт падаўжаў сам сабе тэрмін. І цяпер кожны прэзыдэнт, які будзе заступаць на сваю пасаду, будзе рабіць тое самае. Мне падаецца, што гэта дрэнна”.

(Спадар: ) “Гэта яго выдумка. Ён сам пад сябе бярэ гэты рэфэрэндум. І за які кошт ён хоча яго зрабіць? У яго што, ёсьць валюта ў швэйцарскіх банках? Гэта ж мільёны даляраў. За кошт чаго? У прынцыпе, ён што захоча, тое і зробіць. Падманвае народ колькі гадоў. Эканоміка, як стаяла, так і стаіць. Толькі спрабуе нешта зрабіць у сельскай гаспадарцы”.

(Спадар: ) “Я думаю, можа. Але гэта залежыць ад народа, ад яго вырашэньня гэтага пытаньня”.

(Спадарыня: ) “Калі пагодзяцца, то правядуць, але не хацелася б”.

(Спадар: ) “Можа, канешне, таму што чым далей у лес, тым болей мы пагаджаемся з прэзыдэнтам. А гэта да дабра не давядзе. Ён робіць, што хоча, а большасьць неадукаваных беларусаў глядзяць яму ў рот, задаволеныя пражыткавым мінімумам. Хлеб і вада, і малако для пэнсіянэраў. А маладым тут дарогі няма”.

(Спадарыня: ) “ Я лічу, што так. Але я ня буду галасаваць за тое, каб наш прэзыдэнт абіраўся яшчэ раз”.

(Спадарыня: ) “Гэта ж на адзін тэрмін, а не назаўсёды. Адзіна што гэта можа дазволіць на ўсё жыцьцё быць прэзыдэнтам, калі ён будзе гэта пэрыядычна кожныя пяць гадоў праводзіць”.

(Спадар: ) “Безумоўна, прывядзе. Тое, што Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка пераможа, няма ніякага сумневу ў сувязі з тым, што ў зьмяняемым артыкуле ня ўзгадваецца ўвогуле пра колькасьць тэрмінаў. Безумоўна, гэта будзе пажыцьцёвы тэрмін”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG