Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утрыманьне Міхаіла Марыніча пад вартай працягнулі яшчэ на месяц


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Калі выпусьціць Міхаіла Марыніча пад падпіску аб нявыезьдзе, ён можа ўцячы ад сьледзтва і нечым пашкодзіць высьвятленьню праўды ў ягонай крымінальнай справе” – з такой фармулёўкай пракуратура Беларусі працягнула яшчэ на месяц тэрмін утрыманьня пад вартай былога міністра й амбасадара Міхаіла Марыніча.

У сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка” Міхаіл Марыніч ўтрымліваецца з 24 красавіка. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй, а з 23 верасьня яшчэ і ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў ды маёмасьці. Паводле гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Адвакат Вера Страмкоўская ня згодная з рашэньнем пракуратуры аб далейшым утрыманьні Марыніча.

(Страмкоўская: ) “Лічу, што гэтае рашэньне неабгрунтаванае й ня мае юрыдычнага сэнсу. А таксама яно вельмі шкодзіць здароўю Марыніча”.

Адвакат заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне пракуратуры ў судзе.

Міхаіл Марыніч не прызнае сябе вінаватым. Ён лічыць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў. Гэтае меркаваньне ў Беларусі падзяляюць апазыцыя й праваабаронцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG