Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка выбраў “Міс Беларусь-2004” зь Віцебска [фотаздымак]


Юры Сьвірко, Менск Сёньня адбыўся фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосьці “Міс Беларусь-2004”. У прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі найпрыгажэйшай з 24 удзельніц была абраная віцяблянка Вольга Антропава. Яна атрымала прыз 5 тысячаў даляраў і карону, зробленую са 100 грамаў белага золата й каля 500 камянёў.

Адна з канкурсантак Алена Малахава заявіла, што толькі дзякуючы ўмяшальніцтву спадара Лукашэнкі “была забясьпечаная аб’ектыўнасьць на ўсіх этапах конкурсу”.

Варта нагадаць, што арганізатары конкурсу – толькі дзяржаўныя структуры: Міністэрства культуры, Белтэлерадыёкампанія, БРСМ і адмысловы прэзыдэнцкі фонд падтрымкі таленавітай моладзі.

Старшыня журы – міністар культуры Леанід Гуляка – заявіў: “Прыгажосьць – гэта вялікі набытак і твар дзяржавы”.

А сябра журы Генадзь Давыдзька, дырэктар Купалаўскага тэатру й кандыдат у дэпутаты, сказаў, што “ў Беларусі прыгажосьць узьведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі”.

Miss Belarus 2004

На фотаздымку: Міс Беларусь 2004, Вольга Антропава. © С.Грыц
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG