Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зарэгістраваў Валерыя Фралова, Юрыя Хадыку, Кастуся Лукашова


Валер Каліноўскі, Менск Адмоўлена ў рэгістрацыі было апазыцыянэрам Уладзімеру Ганчырыку, Паўлу Знаўцу, былому міністру абароны Аляксандру Чумакову, а таксама дзейным дэпутатам Надзеі Цыркун і Юрыю Марозаву.

Рашэньні наконт рэгістрацыі кандыдатамі дзейнага дэпутата Валерыя Фралова, аднаго зь лідэраў БНФ Юрыя Хадыкі, сябра кааліцыі "Маладая Беларусь" Кастуся Лукашова прымалася камісіяй без асаблівай дыскусіі.

Было відавочна, што акруговыя камісіі, адмаўляючы ім, дапусьцілі парушэньні выбарчага заканадаўства.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык увогуле давёў, што камісія менскай Уруцкай акругі прымала рашэньне аб ягонай нерэгістрацыі раней, чым прыйшлі вынікі экспэртызы подпісаў. Спадар Ганчарык заявіў, што камісія разам з выканаўчымі органамі пайшла на службовы падлог. Сябра цэнтральнай камісіі з дарадчым голасам Міхаіл Пліска з гэтай нагоды зазначыў, што ўвогуле трэба было б увесьці адказнасьць за незаконныя рашэньні акруговых камісіяў.

Міхаіл Пліска зазначыў, што праца камісіі Ўруцкай акругі, якая не зарэгістравала 10 кандыдатаў з 13, зьяўляецца прыкладам непрафэсійнасьці. Старшыня гэтай камісіі нават ня змог паведаміць, колькі ж сябраў камісіі галасавала супраць рэгістрацыі былога міністра абароны Чумакова.

Тым ня менш ЦВК адмовіў і Чумакову, і Ганчарыку, і большасьці іншых прэтэндэнтаў, якія абскарджвалі рашэньні камісіяў.

Толькі ў адным выпадку пры гэтым старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына папрасіла прабачэньня, калі было адмоўлена былому воіну-аўганцу з мэдалямі, аднаму з гарачых прыхільнікаў А. Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG