Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юрасю Губарэвічу ня хочуць даваць пасьведчаньня кандыдата, нягледзячы на станоўчае рашэньне ЦВК


Валер Каліноўскі, Менск Бярозаўская акруговая камісія вырашыла абскардзіць рашэньне Цэнтарвыбаркаму, які зарэгістраваў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дзейнага дэпутата Белаазёрскага гарсавету сябра БНФ Юрася Губарэвіча.

Кіраўнік Бярозаўскай акруговай камісіі Марыя Собаль незадаволеная рашэньнем ЦВК і кажа, што зьбіраецца абскардзіць яго ў Вярхоўным судзе. На гэтай падставе яна адмовілася выдаць пасьведчаньне кандыдата спадару Губарэвічу.

Пазьней яна патлумачыла “Свабодзе”, што гатовая ўсё ж выдаць пасьведчаньне, калі атрымае адпаведныя дакумэнты з ЦВК.

Цэнтральная камісія зарэгістравала спадара Губарэвіча ў чацьвер, палічыўшы адмову акруговай камісіі юрыдычна беспадстаўнай. Ніякіх спрэчак па гэтым пытаньні ў ЦВК ня ўзьнікла, і сама спадарыня Собаль нічога не змагла давесьці ў абарону рашэньня сваёй камісіі. На думку самога Юрася Губарэвіча, мясцовая ўлада намагаецца зрабіць усё, каб не дапусьціць яго да ўдзелу ў выбарах.

(Губарэвіч: ) “Для мяне тлумачэньне тут ёсьць толькі адно: значыць, я маю рэальныя шанцы на перамогу ў гэтай акрузе, і ўлады напэўна ж пралічваюць і аналізуюць сытуацыю, што нават усе тыя фальсыфікацыі, якія яны могуць зрабіць, ня здолеюць забраць у мяне перамогі”.

Юрась Губарэвіч кажа, што парушэньне закону з боку акруговай камісіі перашкаджае яму весьці агітацыйную кампанію.
XS
SM
MD
LG