Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкі прэм''ер і прэзыдэнт ЗША аптымістычна ацэньваюць будучыню Іраку


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар ірацкага пераходнага ураду Іяд Аляўі пасьля пермоваў у Вашынгтоне паўтарылі, што Ірак будзе дэмакратычнай, стабільнай краінай. Прэм’ер-міністар ірацкага пераходнага ураду Іяд Аляўі адзначыў, што ягоны ўрад будзе намагацца як мага хутчэй узяць на сябе адказнасьць за забесьпячэньне парадку ў Іраку. Буш сказаў карэспандэнтам, што, ня гледзячы на цяперашні гвалт у Іраку, выбары адбудуцца як заплянавана у студзені наступнага году. Паводле Аляўі, "бясьпека у 15 з 18 правінцыяў Іраку ужо цяпер дастатковая, каб выбары маглі адбыцца, -- там іракцы жывуць нармальным штодзённым жыцьцём і цешацца новымі палітычнымі і эканамічнымі свабодамі, -- гэта насамрэч так, хаця гэта і ня тое, што можна пачуць у СМІ". Кіраўнік абароны ЗША Доналд Рамсфэлд сказаў, што некаторыя рэгіёны Іраку магчыма, ня будуць удзельнічаць у выбарах, калі там бясьпека ня будзе гарантаваная.
XS
SM
MD
LG