Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што выступае супраць збліжэньня з Захадам


Уваходжаньне Беларусі ў Эўразьвяз азначала б адмову ад усходнеэўрапейскай цывілізацыі і разбурэньне рэальнага сэктара эканомікі разам з прамысловымі гігантамі, якія арыентаваныя на расейскі рынак, заявіў сёньня А. Лукашэнка пад час выступу перад берасьцейскімі студэнтамі.

Паводле Лукашэнкі, структура эканомікі Беларусі падобная да структуры эканомікі Нямеччыны і Францыі, і калі б Беларусь пайшла на Захад, то давялося б закрываць аналягічныя эўрапейскім беларускія заводы, сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што ён імкнецца заключыць на выгадных для Беларусі ўмовах саюз з Расеяй. “Я нікому не здаў Беларусь, ні Ўсходу, ні Захаду”,– заявіў Лукашэнка берасьцейскім студэнтам. [Поўны тэкст пра лекцыю ў Берасьці]
XS
SM
MD
LG