Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран будзе вырабляць трактары "Беларус"?


Міністэрства прамысловасьці Ірану разглядае праект стварэньня зборачнага канвээру трактараў "Беларус" у Іране. Пра гэта паведаміў начальнік бюро Ўсходу камэрцыйнага аддзелу МТЗ Андрэй Гуськоў. Паводле Гуськова, зьбіраць беларускія трактары мае намер іранская кампанія "МазІран". Нагадаем, што МТЗ - найбуйнешы вытворца трактароў на тэрыторыі былога СССР. У 2003 годзе завод выпусьціў каля 27000 трактароў. Амаль 80% прадукцыі заводу ідзе на экспарт.
XS
SM
MD
LG