Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень працы Генэральнай Асамблеі ААН


НЬЮ-ЁРК. Сёньня тут працягваецца праца 59-й сэсіі Генэральнай Асамблеіі ААН. Выступяць, сярод іншых, прадстаўнікі Расеі, Вялікай Брытаніі, Турэччыны, Ізраілю, Індыі і Баўгарыі. Учора прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф, прамаўляючы перад прысутнымі, заявіў, што міжнародная супольнасьць выйграе бітву з тэрарызмам, але робіць недастаткова, каб выйграць усю вайну. (Мушараф) “Мы выйграем бітву супраць тэрарыстаў. Але тое, што мы робім – недастаткова, каб канчаткова выйграць вайну супраць іх. Неадкладныя хуткія ўдары па тэрарыстах мусяць суправаджацца зразумелай доўгатэрміновай стратэгіяй, якая прадугледжвала б зьнішчэньне каранёў тэрарызму, калі мы хочам запэўніць сабе канчатковую перамогу ў змаганьні супраць гэтай навалы”. Паводле Мушарафа, заходні сьвет мусіць працаваць над тым, каб паміж хрысьціянскім і мусульманскім сьветам не паўстала “жалезная заслона”.
XS
SM
MD
LG