Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахская апазыцыя заяўляе пра фальсыфікацыі вынікаў выбараў


АСТАНА. Намесьнік старшыні Казахскай апазыцыйная партыі “Ак Жол” Болат Абілаў заявіў, што вынікі парлямэнцкіх выбараў у краіне былі “груба сфальсыфікаваныя”. “Ак Жол” – адзіная апазыцыйная партыя, чые прадстаўнікі трапілі ў парлямэнт. Паводле Абілава, насамрэч за ягоную партыю прагаласавалі прыкладна 40-50% выбаршчыкаў. Між тым, Цэнтральная выбарчая камісія афіцыйна абвесьціла, што ў выбарах перамагла пра-прэзыдэнцкая партыя Атан ці “Айчына”, якая атрымала 60% галасоў.
XS
SM
MD
LG