Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забітыя дзьве італянкі-закладніцы у Іраку, брытанскі закладнік просіць выратаваць яму жыцьцё


БАГДАД У Іраку ваяўнікі абвесьцілі пра забойства двух італьянскіх закладніц – супрацоўніц гуманітарнай арганізацыі. Як паведаміла групоўка “Арганізацыя Джыхад” у інтэрнэце, італьянкі забітыя за тое, што Італія адмовілася вывесьці свае войскі з Іраку. Інфармацыю пакуль няма магчымасьці спраўдзіць. Супрацоўніцы гуманітарнай арганізацыі Сімона Пары і Сімона Тэрэта былі захопленыя 7 верасьня на сваім працоўным месцы у будынку арганізацыі. Адзін зь ісламісцкіх вэб-сайтаў разьмясьціў відэазапіс звароту брытанскага закладніка Кена Біглі, які просіць прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра выратаваць яму жыцьцё й дамагчыся вызваленьня ірацкіх жанчынаў зь вязьніцаў. 62-гадовы цывільны інжэнэр Кэн Біглі просіць брытанскага прэм’ера: “Містэр Блэр, вы можаце дапамагчы, я знаю, вы можаце... я зразумеў цяпер, як шмат пакутуюць людзі Іраку”. Пасьля тэксту звароту –пытаньні: "Ці Брытанцы што-небудзь значаць для Блэра? Ці лідары сапраўды клапоцяцца пра сваіх людзей?"
XS
SM
MD
LG