Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у краінах, дзе адбывалася прыватызацыя, кіруюць злодзеі


RFE/RL Падчас учорашняга наведваньня беларускага тэлебачаньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што больш за ўсіх у свой час нажыліся кіраўнікі тых дзяржаваў, дзе адбывалася маштабная прыватызацыя.

“Самыя вялікія злодзеі й самыя багатыя прэзыдэнты там, дзе ішла маштабная прыватызацыя. Толькі там прэзыдэнты нажываліся”, – заявіў кіраўнік Беларусі.

Нагадаем, што маштабная прыватызацыя праводзілася ва ўсіх краінах Усходняй Эўропы, а таксама ў большасьці краінаў СНД, у тым ліку і ў Расеі. Такім чынам Беларусь аточаная краінамі, якімі паводле Лукашэнкі, кіруюць злодзеі.

Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.
XS
SM
MD
LG