Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: “Толькі дзякуючы нам яны [немцы, французы, амэрыканцы] маюць тую дэмакратыю, якой сёньня ганарацца”


RFE/RL “Краіны Захаду павінныя нам кланяцца за тое, што мы выратавалі чалавецтва і далі магчымасьць ім жыць, разьвівацца”, – такую думку Аляксандар Лукашэнка выказаў у інтэрвію аўтарам расейскага хранікальна-дакумэнтальнага сэрыялу, прысьвечанага 60-годзьдзю перамогі ў Другой усясьветнай вайне.

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў: “Самае галоўнае – не аддаць ім нашу перамогу. Больш за ўсё яны павінны беларусам і Савецкаму Саюзу. Толькі дзякуючы нам яны маюць тую дэмакратыю, якой сёньня ганарацца. Мы павінны адкрыта заявіць: бяз нас іх не было б. Гэта і немцы, і французы, і амэрыканцы, і англічане павінны разумець. Гэта мы вялікі народ, і ў нас трэба вучыцца, а не ў іх", – дадаў ён.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, “не было б перамогі Савецкага Саюза ў гэтай вайне, ні аб якім другім фронце, не магло б быць і гаворкі. Мы ўсе сёньня былі б "карычневымі"”.

Каб адлюстраваць шматбаковасьць стаўленьня кіраўніка Беларусі да нацысцкай Нямеччыны і “карычневых” прыгадаем словы, сказаныя ім ў 1995 годзе ў інтэрвію нямецкай газэце «Гандэльсблат».

(Лукашэнка: ) “Ня ўсё толькі дрэннае зьвязана ў Нямеччыне і зь вядомым Адольфам Гітлерам… Бо нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі. Пры Гітлеру гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта”.
XS
SM
MD
LG