Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне жыхароў Гомелю пра мажлівасьць пажыцьцёвага прэзыдэнцтва ў Беларусі


Казімер Яноўскі, Гомель Ці можа канстытуцыйны рэфэрэндум прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва ў Беларусі? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў жыхарам Гомелю.

(Спадар: ) “Я дасканала з артыкуламі Канстытуцыі незнаёмы. Мяркую, што ўсё магчыма. Можна перавярнуць і Канстытуцыю на сваю карысьць, калі жадаеш гэтага. Як, напрыклад, у Туркмэніі”.

(Спадарыня: ) “Усялякае магчыма, але дакладна не магу сказаць”.

(Дзяўчына: ) “Калі гэта добра, то няхай будзе і пажыцьцёвае прэзыдэнцтва”.

(Студэнт: ) “Колькі ўжо можна! І так зашмат”.

(Студэнт: ) “Другога выніку я не чакаю ад гэтага рэфэрэндуму”.

(Студэнтка: ) “Калі чалавек пры ўладзе нармалёвы, то якая розьніца?”

(Карэспандэнт: ) “Лукашэнка ідзе на трэці тэрмін й адпаведна дзеля гэтага зьмяняе Канстытуцыю. Такім чынам ён займее права абірацца і на чацьверты тэрмін, і так далей. У Беларусі выразна выяўляюцца сьляды дыктатуры”.

(Спадарыня: ) “Мы такія далёкія ад палітыкі, мы нічога ня ведаем. Ніхто нас не адукоўвае”.

(Спадар: ) “Не хацелася б, але можа”.

(Хлапец: ) “Калі будзе пажыцьцёвы тэрмін, гэта кепска”.

(Спадарыня: ) “Рэфэрэндум для таго і праводзіцца, каб правіць пажыцьцёва”.
XS
SM
MD
LG