Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забіты другі амэрыканскі закладнік ў Іраку


БАГДАД. Ваяўнікі ірацкай групоўкі “Таўхід-валь-джыхад” заявілі пра забойства другога захопленага амэрыканскага закладніка – 48-мі гадовага Джэка Хэнсьлі. Амбасада ЗША ў Багдадзе пацьвердзіла, што ірацкія ўлады перадалі дыпляматам абезгалоўленае цела, але пакуль не вядома, ці гэта цела Хэнсьлі. У руках ваяўнікоў застаецца яшчэ брытанскі грамадзянін. Між тым паведамляецца, што лідэр групоўкі “Таўхід-валь-джыхад” Абу Анас аль-Шамі быў забіты ракетамі з амэрыканскага самалёту ў заходняй частцы Багдаду яшчэ тыдзень таму. Тым часам сёньня ў выніку самагубнага замаху таксама ў заходняй частцы Багдаду загінулі прынамсі 11 чалавек, а 50 – параненыя. Пазьней, на шляху амэрыканскага канвою, выбухнуў яшчэ адзін аўтамабіль, але колькасьць ахвяраў пакуль не вядомая. Прадстаўнік радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады ас-Садра заявіў, што 15 паўстанцаў загінулі ў баёх з амэрыканскім войску ў прыгарадзе Багдаду – Садр-сіці.
XS
SM
MD
LG