Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 верасьня

“Минские губернские ведомости”, 1884 год:

“Гасудар Імпэратар, паводле ўсёпадданьнейшага дакладу г.Міністра Ўнутраных Спраў, у 2 дзень Жніўня гэтага году Найлітасьцівейша дазволіў на выдачу селяніну вёскі Веразовіч, Гарбачоўскай воласьці, Бабруйскага ўезду, Ігнацію Нікіфараву чатырыста дзевяноста адзін рубель пяцьдзясят сем капеек ва ўзнагароду за прадстаўленьне ў цэласьці знойдзенай ім сумкі са страхавой карэспандэнцыяй на 4915 рублёў 65 капеек, згубленай 9-га Сакавіка гэтага году пры сьледаваньні пошты з Бабруйску ў Слуцак”.

“Крыніца”, 1924 год:

“Пасяджэньне Беларускай Школьнай Рады адбылося 15 верасьня, на якім пастаноўлена стварыць камісію дзеля экзамінаваньня з беларусазнаўства тых вучыцялёў, якія ня былі на беларускіх курсах, а якія жадаюць прыступіць да арганізаваньня беларускіх школ… На пасяджэньні выясьнілася, што ў беларускай вёсцы сільна зазначаецца жаданьне беларускай школы і што ўжо прыслалі сваю згоду працаваць у беларускай школе больш як 300 беларускіх вучыцялёў”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год. Даклад Мікалая Сьлюнькова на ХХ пленуме ЦК КПБ:

“Возьмем, да прыкладу, дыскатэкі й вакальна-інструмэнтальныя ансамблі, якія даволі шырока распаўсюдзіліся. Яны часам тыражуюць нізкапробныя музычныя падробкі, а то й адкрытую халтуру, плюгаўства. Неабходна неадкладна навесьці парадак у рабоце прафэсійных і самадзейных вакальна-інструмэнтальных ансамбляў і дыскатэк… Уяўляецца ненармальным такое становішча, калі ў рэспубліцы каля 3 тысяч вакальна-інструмэнтальных ансамбляў і дыскатэк – і толькі 300 духавых аркестраў, яшчэ менш аркестраў народных інструмэнтаў, і ўжо зусім мала народных хораў, танцавальных калектываў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG