Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты другі амэрыканскі закладнік у Іраку


БАГДАД. Учора ірацкая групоўка Таўхід валь Джыхад паведаміла пра забойства другога амэрыканскага закладніка – 48-гадовага Джэка Хэнслі. Паведамленьне пакуль не пацьверджанае. Дзень таму быў забіты амэрыканскі закладнік Юджын Армстронг. Гэтая групоўка трымае яшчэ аднога закладніка – брытанца Кэнэта Біглі, цывільнага спэцыяліста, які працаваў у Іраку. Яго лёс пакуль невядомы. Захопнікі патрабуюць вызваліць усіх ірацкіх вязьняў-жанчынаў з турмаў Абу-Грайб і Ум Квазр, ЗША цьвердзяць, што там няма ні воднай жанчыны у ліку вязьняў.
XS
SM
MD
LG