Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамова Кофі Анана ў часе адкрыцьця Генэральнай Асамблеі ААН


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку, прамовай Кофі Анана распачалася 59-я Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. Прамаўляючы ў часе адкрыцьця Асамблеі, генэральны сакратар ААН заявіў, што прысьпеў час скончыць бессаромна парушаць закон ва ўсім сьвеце, перадусім у Судане, Ізраілі і Іраку. (Анан) “Сёньня ва ўсім сьвеце пытаньне павагі да закону бярэцца пад сумнеў. Ізноў і ізноў мы становімся сьведкамі бессаромнай пагарды да закону, да жыцьця найбольш слабых і бездапаможных – асабліва дзяцей. У Іраку мы бачым, як людзей без развагаў забіваюць, як захопліваюць у закладнікі журналістаў ды супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў, а потым іх забіваюць. Але мы ведаем і пра зьдзекі зь вязьняў ірацкіх турмаў.” Анан падкрэсьліў, што барацьба з тэрарызмам не павінна весьці да абмежаваньня грамадзянскіх правоў ды заклікаў лідэраў краінаў сьвету “рабіць тое, што яны прапаведуюць на словах” цытата.
XS
SM
MD
LG