Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне на менскіх вуліцах: “Ці можа канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва?”


Альгерд Невяроўскі, Менск Апытаньне тыдня на гэтую тэму сярод людзей на менскіх вуліцах правёў наш карэспандэнт.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што так, можа”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку, канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі ці можа прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва?”

(Спадарыня: ) “Абавязкова, так гэта й будзе. Бо ў нас вось такі прэзыдэнт”.

(Спадар: ) “Можа. Каб ня здарылася, як было ў 1991 годзе, трэба, каб было так, як хоча народ, а не як нейкая купка прайдзісьветаў. Я маю на ўвазе гэтак званых дэмакратаў”.

(Дзяўчына: ) “Калі рэфэрэндум увесь час будзе паўтарацца, то думаю, што так”.

(Спадар: ) “Думаю, што не. Занадта шмат было гэтых рэфэрэндумаў”.

(Спадарыня: ) “Можа. І так відаць, дый уся сытуацыя на гэта ўказвае, што гэта будзе — “Хачу валадарыць”.

(Спадар: ) “Гэта дае яму магчымасьць быць пажыцьцёвым прэзыдэнтам”.

(Пэнсіянэрка: ) “Абавязкова! Для мяне, напрыклад, усё стала лепей у параўнаньні з 1980 і 1990-мі гадамі”.

(Студэнт: ) “Ну так. Калі глядзець на праблему… На другі тэрмін сабе дабавіў. Ну і цяпер, трэці тэрмін — і будзе яшчэ адна Канстытуцыя”.

(Спадарыня: ) “Мне здаецца, што рэфэрэндум ні на што не ўплывае. Усё ўжо вырашана, будзе ў нас пажыцьцёвы прэзыдэнт. Хаця ня хочацца”.

(Спадарыня: ) “Так, на жаль, можа. Калі мы хочам жыць цывілізавана, то хацелася бы, каб Канстытуцыю не перакройвалі кожныя некалькі гадоў”.

(Пэнсіянэр: ) “Я думаю, што акрамя брыдоты нічога рэфэрэндум ня дасьць”.

(Дзяўчына: ) “Я супраць рэфэрэндуму”.

(Карэспандэнт: ) “А ці можа ён прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі?”

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што так”.

(Спадар: ) “У Сярэдняй Азіі гэта ўжо ёсьць. Але ж мы жывем у Эўропе, мы больш цывілізаваныя людзі. Відаць, мы будзем усё ж такі трымацца эўрапейскіх прынцыпаў”.

(Дзяўчына: ) “Думаю, што не. Мне здаецца, што людзі не пагадзяцца даваць паўнамоцтвы так надоўга наперад”.

(Дзяўчына: ) “Думаю, што так хутчэй за ўсё і будзе. Проста з нашым ладам і народам… Прэзыдэнт сапраўдны прадстаўнік гэтага народу. І пакуль у нас ня зьменіцца пакаленьне людзей ад 45 да 85 гадоў, нічога ня зьменіцца”.

(Студэнт: ) “Я лічу, што рэфэрэндум можа прывесьці да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва, але я асабіста супраць гэтага”.

(Карэспандэнт: ) “А вы як лічыце?”

(Студэнт: ) “Я таксама лічу, што можа прывесьці, і я супраць”.

(Пэнсіянэрка: ) “Думаю, што можа. Я асабіста падтрымліваю Лукашэнку й вельмі хацела бы, каб ён перамог”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG