Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты амэрыканскі закладнік у Іраку


БАГДАД. У Іраку групоўка ваяўнікоў забіла аднога з амэрыканскіх закладнікаў Юджына Армстронга і пагражае забіць сёньня яшчэ двух закладнікаў – амэрыканца і брытанца. Учора увечары амэрыканскія улады паведамілі, што знойдзенае абезгалоўленае цела аднога з закладнікаў -- Юджына Армстронга. Групоўка “Таухід валь Джыхад” (“Адзінства і сьвятая вайна”), злучаная з аль-Кайдай, якой кіруе Абу Мусаб аз-Заркаўі, патрабуе, каб ЗША вызвалілі усіх вязьняў-жанчынаў з ірацкіх турмаў Абу Грайб і Ум Квазр. ЗША цьвердзяць, што у гэтых турмах няма жанчынаў-вязьняў. Пасьля закліку радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра вызваленыя 18 ірацкіх вайскоўцаў з Ірацкай нацыянальнай гвардыі, якія трымаліся у якасьці закладнікаў.
XS
SM
MD
LG