Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы прэзыдэнтаў Паўдзённай Карэі і Расеі


МАСКВА. Сёньня сустракаюцца прэзыдэнты Расеі і Паўдзённай Карэі Уладзімір Пуцін і Но Му Хэн – будуць абмяркоўвацца праблемы міжнароднай бясьпекі і эканамічнага супрацоўніцтва дзьвух краінаў. Будзе абмяркоўвацца таксама праблема ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Днямі Паўночная Карэя адмовілася ад удзелу у чарговых перамовах да таго часу, пакуль Паўдзённая Карэя не падасьць інфармацыю адносна яе уласных ядзерных выпрабаваньняў.
XS
SM
MD
LG