Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: Улады Беларусі аказваюць ціск на вернікаў, якія не належаць да рускай праваслаўнай царквы


RFE/RL Свабода веравызнаньня ў Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца ў кепскім стане – такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіі ў сьвеце.

У дакумэнце адзначаецца, што пасьля ўвядзеньня новага закону 2003 году ў Беларусі, які жорстка абмежаваў свабоду рэлігіі, і падпісаньня пагадненьня паміж ўрадам і праваслаўнай царквой “ўлады працягваюць ціснуць на астатнія веравызнаньні і рэлігійныя групы”.

У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША прыгадваюцца “шматразовыя выпадкі адмовы ў рэгістрацыі пратэстанцкім суполкам, беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве і прадстаўнікам некаторых усходніх рэлігіяў”.

“Дзяржаўныя мэдыі працягваюць цкаваньне неправаслаўных групаў, дзяржаўныя субсыдыі абмяжоўваюцца толькі праваслаўнай царквой, вядзецца адкрыты продаж антысэміцкай літаратуры празь дзяржаўных распаўсюднікаў, а таксама крамы і групы, зьвязаныя з праваслаўнай царквой”, – гаворыцца ў прысьвечаным Беларусі разьдзеле сёлетняй справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіі ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG