Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі апазыцыянэраў, якія ладзілі пікет за байкатаваньне парлямэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму


Браніслава Станкевіч, Віцебск Разам з плякатамі “Не хадзіце на выбары ды рэфэрэндум — усё адно падмануць” і “Пустыя выбарчыя ўчасткі — найлепшы сродак супраць фальсыфікацыяў” іх даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.

Віцебскія сябры КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, Аляксандар Салаўян ды Барыс Хамайда праводзілі ў цэнтры гораду другі пікет супраць выбараў ды рэфэрэндуму 17 кастрычніка. Нагадаю, што сваю агітацыйную кампанію яны распачалі 17 верасьня, і першы пікет прайшоў безь перашкодаў. Сёньня міліцыянты з Чыгуначнага РАУС перапынілі акцыю праз гадзіну ад яе пачатку, забраўшы ўсіх трох удзельнікаў пікету ў пастарунак.

На кожнага зь пікетоўцаў быў складзены пратакол затрыманьня, зь якога вынікае, што яны парушылі закон пра правядзеньне вулічных акцыяў, зладзіўшы ў цэнтры гораду несанкцыянаваную імпрэзу.

Спадары Хамайда, Плешчанка ды Салаўян спрабавалі былі давесьці, што гэты месяц адмыслова прызначаны дзеля свабоднай перадвыбарчай агітацыі, якая можа быць накіраваная як за будучыя выбары, так і супраць. Аднак гэтыя аргумэнты да ўвагі прынятыя не былі, і апазыцыянэрам было абвешчана, што 27 верасьня іхную справу будзе разглядаць Чыгуначны раённы суд.

Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG