Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія паралімпійцы ў другі дзень Паралімпіяды заваявалі тры мэдалі


Другі дзень Паралімпіяды ў Афінах прынёс беларускім спартоўцам першыя тры мэдалі. Спачатку Віктар Халімончык заняў другое месца ў штурханьні ядра сярод спартоўцаў з пашкоджаным апаратам апоры й руху. Сяргей Пунько атрымаў залаты мэдаль па плаваньні на 400 мэтраў сярод спартоўцаў зь кепскім зрокам. Трэцяе мейсца ў гэтым спаборніцтве таксама заняў беларускі спартовец Раман Макараў. Па выніках першых двух дзён Паралімпіяды ў агульным заліку мэдалёў беларуская зборная апынулася на 16 месцы, адразу за украінскай камандай і апярэдзіўшы расейскую.
XS
SM
MD
LG