Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі ўпершыню за 10 гадоў правялі цырымонію рэгістрацыі шлюбу па-беларуску


RFE/RL 18 верасьня ў Савецкім раёне Гомелю ўпершыню за апошнія 10 гадоў цырымонія рэгістрацыі шлюбу прайшла на беларускай мове. Гэта была зроблена на настойлівае патрабаваньне маладых – Віталя Крупенькі і Юліі Сальнікавай, якія былі вымушаныя зьвяртацца ў розныя ўладныя структуры.

Паводле Віталя Крупенькі, каб дамагчыся выкананьня свайго патрабаваньня, ён зь нявестай быў вымушаны зьвяртацца ў адміністрацыю раёну, у гарвыканкам і аблвыканкам.

Кіраўнічка аддзелу рэгістрацыі Савецкага раёну Гомелю Ірына Маскаль паведаміла, што заява Крупенькі і Сальнікавай з патрабаваньнем правесьці рэгістрацыю шлюбу на беларускай мове сталася першай такой заявай за апошнія 10 гадоў.

(Ірына Маскаль: ) “Беларускамоўнага сцэнару ў нас не было, але паколькі беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнай, мы палічылі неабходным задаволіць гэтую просьбу”, – сказала кіраўнічка аддзелу рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану Савецкага раёну Гомелю.
XS
SM
MD
LG