Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа затрымаць перамовы з Турэччынай


БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія рэкамэндавала лідэрам Краінаў Эўразьвязу адмовіць Турэччыне ў пачатку перамоваў аб далучэньні гэтай краіны да Эўразьвязу, калі Анкара не ўхваліць новы крымінальны кодэкс. Паводле Эўракамісіі, Турэччына павінна ўхваліць кодэкс да 6 кастрычніка, інакш перамовы зь ёй не пачнуцца. У мінулым тыдні турэцкі ўрад адклікаў праект новага крымінальнага заканадаўства пасьля таго, як правацэнтрысцкая апазыцыя заблякавала яго ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG