Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць памілаваньня расейскага палкоўкніка


МАСКВА. Расейскія праваабаронцы выступілі супраць памілаваньня былога палкоўніка ресейскага войска Юрыя Буданава, які быў асуджаны на 10 гадоў за забойства чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай. Яны лічаць, што вызваленьне Буданава можа прывесьці да новай хвалі напружанасьці на Паўночным Каўказе. Рашэньне памілаваць Буданава ўжо выклікала пратэсты ў Чачэніі. Сёньня адбыўся мітынг у школе ў пасёлку Тангі-Чу, дзе вучылася Кунгаева, а на заўтра заплянаваны буйны пратэст у цэнтры Грознага. Рашэньне памілаваць Буданава падтрымаў губэрнатар ульянаўскай вобласьці Шаманаў, які таксама служыў у Чачэніі.
XS
SM
MD
LG