Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя па урэгуляваньні міжнароднага гандлю таксічнай прамысловай прадукцыі і угнаеньнямі


ЖЭНЭВА. Прадстаўнікі з болей за 70 краінаў пачынаюць сёньня у Жэнэве канфэрэнцыю высокага узроўню, на якой будзе абмяркоўвацца рэгуляваньне міжнароднага гандлю таксічнай прамысловай прадукцыі і угнаеньнямі. Канфэрынцыя заплянаваная на 5 дзён. Галоўнае пытаньне – выкананьне Ратэрдамскай канвэнцыі 1988 году, якая дзейсная ад лютага летась. У ліку іншых абмежаваньняў, канвэнцыя патрабуе стварэньня папярэджальнай сыстэмы пры перавозе небясьпечных матар’ялаў і дазваляе краінам ужываць любыя абмяжаваньні альбо забароны імпарту шкодных рэчываў, вызначаных як патынцыйна небясьпечных. Клаус Тоэпфэр, выканаўчы дырэктар Праграмы аховы асяродзьдзя ААН, вызначае гэтую канвэнцыю як “першую лінію абароны здароўя людзей і асяродзя ад патэнцыйнай небясьпекі шкодных хімічных рэчываў і пестыцыдаў”.
XS
SM
MD
LG