Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі прэм''ер пераконвае, што выбары адбудуцца як заплянавана


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар ірацкага пераходнага ураду Іяд Аляўі запэўнівае, што выбары адбудуцца як заплянавана у студзені, ня гледзячы на хаос і гвалт у краіне. Паводле яго, галасаваньне будзе “вялізным ударам па тэрырызме і паўстанцаў”. Аляўі заявіў пра гэта учора у Лёндане пасьля перамоваў з брытанскім прэм’ерам Тоні Блэрам. Цягам апошніх двух тыдняў у Іраку загінулі сотні людзей і сумлевы адносна выбараў павялічыліся. У ірацкім горадзе Фалуджа у выніку сутыкненьняў амэрыканскіх вайскоўцаў з паўстанцамі забітыя як найменей чацьвёра іракцаў. Сёньня і заўтра заканчваюцца тэрміны, якія некалькі груповак прызначылі як апошні тэрмін выкананьня іх патрабаваньняў – інакш болей за 20 закладнікаў будуць забітыя. Адна з груповак пагражае забіць сёньня двух захопленых амэрыканцаў і аднога брытанца, калі усе ірацкія жанчыны-вязьні ня будуць вызваленыя з турмы Абу-Грайб і Ум-Каср. Амэрыканскае камандаваньне цьвердзіць, што у гэтых вязьніцах няма жанчынаў. Іншая групоўка пагражае забіць заўтра 18 вайскоўцаў з Ірацкай нацыянальнай гвардыі, калі ня будзе вызвалены памочнік Муктады ас-Садра.
XS
SM
MD
LG