Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАГАТЭ: іранская ядзерная праграма ня уяўляе “блізкай пагрозы”


ТЭГЭРАН. Кіраўнік МАГАТЭ Мохамэд эль-Барадэй заявіў, што іранская ядзерная праграма ня уяўляе “блізкай пагрозы”, але Іран павінны падаць міжнароднай супольнасьці пераканаўчую інфармацыю адносна сваіх ядзерных праграмаў. За дзень перад заявай Барадэя была прынятая рэзалюцыя МАГАТЭ, якая патрабуе ад Ірану спыніць усе працы па узбагачэньню урану і падаць поўны агляд усіх ядзерных праграмаў да 26 лістападу . Іранскія улады адхілілі гэтыя патрабаваньні і заявілі, што Іран болей ня будзе пускаць ядзерных інспэктараў ААН. Іран адмаўляе, што распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG