Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у мясцовыя ворганы улады у Нямеччыне посьпех маюць правыя


БЭРЛІН. На выбарах у мясцовыя парляманты у двух усходніх землях Нямеччыны у нядзелю значнага посьпеху дамагліся радыкальныя правыя партыі. Паводле вынікаў апытаньняў выбаршчыкаў, якое рабілася пры выбарчых пунктах, у Саксоніі за Нацыянал-дэмакратычную партыю прагаласавалі амаль 10 % выбаршчыкаў. У зямлі Брандэнбург пераадолела бар’ер 5% іншая нямецкая радыкальна правая партыя – Народны Саюз. Кіруючая сацыял-дэмакратычная партыя працягвае траціць прыхільнікаў. Паводле меркаваньняў аналітыкаў, гэта вынік сацыяльнай рэформы, якую спрабуюць ажыцьцявіць сацыял-дэмакраты.
XS
SM
MD
LG