Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі сына Леванеўскага ў Лідзе


Сёньня ў Лідзе участковы Віталь Папела і яшчэ адзін міліцыянт затрымалі старэйшага сына Валерыя Леванеўскага — Зьмітра. Ён раздаваў на калгасным рынку ўлёткі і бюлетэнь “Предприниматель”.

Хлопца даставілі ў пастарунак і склалі адміністрацыйны пратакол затрыманьня “незаконнай друкаванай прадукцыі”, а таксама акт аб яе канфіскацыі. Зьміцер Леванеўскі раздаваў ўлёткі, у якіх паведамлялася аб прысудзе ягонаму бацьку і Аляксандру Васільеву, якіх пасадзілі на два гады за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі. Хлопец таксама даваў прадпрымальнікам чатыры апошнія нумары бюлетэня “Предприниматель”. У выданьні падрабязна расьпісаныя па днях судовы працэс над спадарамі Леванеўскімі і Васільевым, а таксама надрукаваны іхнія апошнія прамовы ў судзе.

У Зьмітра Леванеўскага канфіскавалі 1000 ўлётак і па 130 асобнікаў кожнага нумару бюлетэня, а таксама два кампакт-дыскі з запісамі судовага працэсу.
XS
SM
MD
LG