Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнікі закладнікаў патрабуюць выпусьціць зь вязьніцаў ірацкіх жанчын


БАГДАД. Сёньня ў паўночным Іраку адбыўся выбух аўтамабіля, якім кіраваў тэрарыст-самагубца. Ён накіраваў аўтамабіль у натоўп людзей, якія чакалі магчымасьці ўладкавацца на працу ў ірацкую Нацыянальную Гвардыю. 20 чалавек загінулі, дзесяткі былі параненыя. У выніку выбуху машыны на шляху амэрыканскай вайсковай калёны загінуў адзін грамадзянін Іраку, тры амэрыканскія жаўнеры былі параненыя. У горадзе Басра брытанскія войскі выбілі з офісу прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клерыка Муктады Ас-Садра. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр назваў стабілізацыю ў Іраку вельмі важнай дзеля перамогі над тэрарызмам. Катарскі тэлеканал Аль-Джазіра паказаў відэазапіс, на якім прадстаўнік узброенай групоўкі пагражае забіць двух амэрыканцаў і аднаго брытанца, што былі захопленныя раней у Багдадзе. Групоўка патрабуе цягам 48 гадзінаў выпусьціць з турмаў усіх ірацкіх жанчынаў. Калі гэта ня будзе зроблена, групоўка пагражае забіць закладнікаў.
XS
SM
MD
LG