Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца бамбаваньне Фалуджы


ФАЛУДЖА. Амэрыканскія вайсковыя сілы пачалі наносіць новыя авіяудары у горадзе Фалуджа на захадзе Іраку. Вайскоўцы кажуць, што апэрацыі цягам апошніх дзён накіраваныя супраць аб’ектаў, дзе хаваюцца ваяўнікі групоўкі, якой кіруе Абу-Мусаб аз-Заркаўі. Як найменей трое чалавек забітыя. У Цэнтры ірацкай сталіцы выбухнуў сёньня замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў замахоўца-сьмяротнік. Як паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароў’я Іраку, прынамсі 5 чалавек загінулі, а яшчэ 20 параненыя. Большасьць ахвяраў – мясцовыя паліцыянты.
XS
SM
MD
LG